24 чэрвеня 2025 года спаўняецца 125 год з дня нараджэння Кузьмы Чорнага, аднаго з выдатных прадстаўнікоў беларускай літаратуры, пісьменніка вялікага таленту, драматурга і публіцыста, літаратурнага крытыка і перакладчыка.

Да дня нараджэння Кузьмы Чорнага бібліятэка каледжа падрыхтавала кніжную выставу «Чалавек – гэта цэлы свет…», на якой прадстаўлены кнігі беларускага пісьменніка, а таксама кнігі і артыкулы аб літаратурным і жыццёвым шляху пісьменніка.

Кузьма Чорны пакінуў вялікі след у беларускай літаратуры і быў вядомы глыбокай сувяззю з паўсядзённым жыццём народа, любоўю да сваёй радзімы і каранёў.… «Дзе прайшло маленства, там пачынаецца Радзіма», - так пісаў Кузьма Чорны.

Бібліятэка запрашае ўсіх жадаючых пазнаёміцца з выставай, прысвечанай 125-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка, якая будзе дзейнічаць з 10 чэрвеня па 30 чэрвеня 2025 года.