Дзень беларускага пісьменства – дзяржаўнае свята ў Рэспубліцы Беларусь, якое адзначаецца з 1994 года ў першую нядзелю верасня.

У гэтым годзе горад Ліда абрана сталіцай свята пісьменства, якое яднае ўсіх, хто шануе беларускую мову і культуру Беларусі ў цэлым.

Канцэпцыя свята прадугледжвае паказ адзінства беларускага друкаванага слова з гістрыяй і культурай беларускага народа, адлюстраванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі.

У Бібліі сказана: «Спачатку было Слова…». Без роднага слова, без тых людзей, якія яму служылі, нас проста не было б, як нацыі. Таму вельмі важна беражліва ставіцца да напісанага і пашыраць яго. 

Выстаўка будзе працаваць з 4 верасня па 12 верасня 2025 года.