21 лютага 2023 года навучэнцы філіяла наведалі Цэнтральную гарадскую бібліятэку імя Я.Купалы, дзе прайшло мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы.
Вядучыя распавядалі навучэнцам аб ролі беларускай мовы ў жыцці чалавека, прызвалі ганарыцца сваёй мовай,успомнілі беларускія пасловіцы і пагаворкі, легенды і паданні. Кожны з прысутных расказаў аб гісторыі ўзнікнення назвы свайго горада або вёскі. Мерапрыемства прайшло ў гульнёвай форме. Да гэтай даты ў бібліятэцы была падрыхтавана кніжная выстава.