Настройки отображения

Размер шрифта:
Цвета сайта
Изображения

Параметры

25 чэрвеня 2025 года спаўняецца 120 год з дня нараджэння Пятруся Броўкі. Выстава будзе дзейнічаць з 11 чэрвеня па 30 чэрвеня 2025 года.

Пятрусь Броўка з’яўляецца адным з самых вядомых і самых чытаных беларускіх літаратараў ХХ стагоддзя. Ён стаў трэцім Народным паэтам Беларусі пасля Янкі Купалы і Якуба Коласа, у 1962 годзе, лічыў сябе вучнем і паслядоўнікам беларускіх песняроў.

Пятрусь Броўка – зорка беларускай паэзіі, грамадскі дзеяч і галоўны рэдактар Беларускай савецкай энцыклапедыі. Пры ім распачата і завершана праца па стварэнні першай нацыянальнай 12-томнай энцыклапедыі.

Да дня нараджэння Пятруся Броўкі бібліятэка каледжа падрыхтавала кніжную выставу «Энцыклапедыст і паэт». Наведвальнікі выставы змогуць пазнаёміцца з жыццёвым і творчым шляхам паэта, пазнаць, хто былі яго родныя, дзе ён нарадзіўся, як прайшло яго дзяцінства і юнацтва, як пачаўся творчы шлях, дзе быў падчас Вялікай Айчыннай вайны, якую ролю займаў у стварэнні Беларускай савецкай энцыклапедыі, а таксама іншыя цікавыя факты з жыцця і творчасці паэта.